Ніва № 01 (3582), 5 студзеня 2025 г.

У палітычны віхор 2025-га

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дні новага года хутка пакоцяцца ў палітычным віхры новага часавага адрэзку. Не абяцае ён быць спакойным, а хутчэй усяго прынясе новыя турботы, праблемы, а магчыма і катаклізмы, чаго, канешне, не хацелася б. А на пачатку 2025 года прыгадаем асноўныя палітычныя падзеі, якія ўжо закладзены ў каляндар і павінны адбыцца, калі толькі не здарыцца нешта надзвычайнае.

Галоўным у студзені павінна стаць інаўгурацыя новага-старога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, прызначаная на 20-ы дзень месяца. З прыходам да ўлады яго адміністрацыі многія звязваюць вялікія надзеі, але «спадчына» Трампу засталася вельмі няпростая, так што паглядзім, што яму ўдасца і наколькі ЗША верне сабе статус сусветнага лідара.

26 студзеня завершыцца выбарчы фарс у Беларусі. У выніку Лукашэнка на гэтых самавыбарах чарговы раз будзе абвешчаны прэзідэнтам дзяржавы (адзін раз яго выбралі, а шосты раз сам падоўжыць «бясконцы» тэрмін). Пацярпеўшы фактычна поўнае фіяска ў 2020 годзе, ён вырашыў не сыходзіць з пасады, а задушыць, памяняць, выгнаць народ з краіны і кіраваць дакладна да сваёй смерці.

23 лютага пройдуць парламенцкія выбары ў нямецкі Бундэстаг. У сітуацыі германскага крызісу ад гэтых выбараў будзе залежаць стварэнне ўрадавай кааліцыі і тое, хто стане новым канцлерам дзяржавы і рэальным кіраўніком краіны. Асноўнымі прэтэндэнтамі будуць кіроўная Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ), вылучэнцам якой ёсць цяперашні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF