Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.

„Мы жывём у цяжкія часы і плакаць ужо моцы няма, то я знаходжу ў традыцыйнай культуры пэўнае суцішэнне”. Маша Грыц гатуе свята

Міхал ІВАНЮК

Размова з беларускай журналісткай Марыяй Грыц пра традыцыі звязаныя са Святам Божага Нараджэння ў Беларусі.

Пасля апошняй нашай сустрэчы з Марыяй Грыц у час святочнага кірмашу ў беларускім хабе «Новая зямля» 30 лістапада 2024 г., на якім расказвала і частавала сваімі кулінарнымі вырабамі, мы дамовіліся на даўжэйшую размову пра калядныя традыцыі ў яе дома і ў Беларусі. Як выглядаюць святы з перспектывы беларускі ў эміграцыі? Не маглі абмінуць мы куцці — асноўнай святочнай стравы, але і груп каляднікаў ці блізкага двухдзённага каляднага фестывалю, на якім Марыя будзе перадаваць веды пра беларускія святочныя традыцыі.

- Калі ў Цябе паявілася думка аб папулярызацыі традыцыйнай беларускай культуры, у тым ліку кулінарыі, і выхаду на беларускае грамадства і не толькі?

- У школе мяне не пакідала думка кшталту: „Няўжо быць беларусам — гэта толькі гараваць, плакаць і паміраць у пакутах? Няўжо ў нас ёсць толькі такая спадчына?” І таму я не столькі маю на мэце папулярызаваць беларускую культуру агулам, колькі паказаць людзям, што наша спадчына можа быць і вясёлай, і прыгожай, і ўтульнай, і смачнай, і моднай, і можа напаўняць цябе яднаннем з сусветам. Мы жывём у цяжкія часы і плакаць ужо моцы няма, то я знаходжу ў традыцыйнай культуры пэўнае суцішэнне.

- На Тваю думку, якія найбольш важныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF