Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.
Узнагароды маршалка для людзей культурыЛУК17 снежня 2024 г. у камернай зале Падляшскай оперы і філармоніі адбылася цырымонія ўручэння прэмій маршалка Падляшскага ваяводства за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і аховы культуры за мастацкі сезон 2023/2024 гг. Сярод пераможцаў — мастакі, педагогі, навукоўцы, людзі, якія працуюць у самых розных сферах, але з вялікім эфектам. Іх дзеянні і творчасць спрыяюць развіццю і абароне культуры нашага рэгіёна. - Дзякую Падляшскаму ваяводству за ацэнку. Мне вельмі прыемна апынуцца сярод падляшскіх творцаў, узнагароджаных сёлета за мастацкую творчасць, распаўсюджванне і ахову культуры. Я хацела бы падзякаваць Фонду «OIKONOMOS» і Асацыяцыі «OrthNet» за вылучэнне да ўзнагароды і за іхнюю падтрымку, на якую я заўсёды магу разлічваць, — сказала Анэта Прымака-Онішк, вядомая публіцыстка і аўтарка кніг, якая праводзіць таксама арганізаваныя Цэнтрам беларускай культуры майстар-класы па вуснай гісторыі. Пры ўручэнні ёй прэміі адзначалася: «Аўтарка кніг, якія дазваляюць зразумець шматкультурнасць і шматрэлігійнасць рэгіёна — за ўсе дасягненні ў галіне распаўсюджвання і аховы культур. У сваёй працы яна вядзе дзейнасць па захаванні і аднаўленні памяці аб цяжкіх старонках гісторыі, якія закранулі жыхароў Падляшскага ваяводства». - Гэта адзін з найстарэйшых конкурсаў, які мы праводзім у Падляшскім ваяводстве, — запэўніў Лукаш Пракорым, маршалак Падляшскага ваяводства. — Узнагароды, якія (...) |