Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.
Праслухоўванне прэм’ернага міні альбома «Зубранятка» ад «KOOB X SW@DA»Міхал ІВАНЮКЗа дзень да афіцыйнай прэм’еры, якая адбылася на ўсіх анлайн-платформах, слухачы, якія сабраліся ў Беластоцкім музычным клубе, мелі магчымасць паслухаць і паглядзець кліп ці задаць пытанне дуэту, які стварае EP пад назвай «Zubraniatka» (EP — extended play, студыйны музычны альбом, які змяшчае менш кампазіцый, чым паўнавартасны студыйны альбом). Міні-альбом — сумесная праца беларускай спявачкі з эфіопскімі каранямі мінчанкі Валерыі Дэла, якая ў музычным асяроддзі выкарыстоўвае псеўданім KOOB, і беластоцкага прадзюсара з калумбійскімі каранямі Віктара Шчыгела, вядомага шырокай публіцы як Sw@da. Частку з таго, што можна пачуць на іх прэм’ерным рэлізе «Зубранятка», слухачы ўжо змаглі пачуць падчас сёлетняга фестывалю «Тутака», дзе дуэт выступіў на сваім першым і адзіным канцэрце. Амаль пяць месяцаў спатрэбілася слухачам, каб спазнаць увесь эфект ад іх музычнага супрацоўніцтва і знаходжання Валерыі на Падляшшы. Пра гэта згадала яна пасля прэзентацыі: - Міні-альбом быў створаны падчас маёй рэзідэнцыі, якую я рэалізавала дзякуючы Фонду «Тутака» і Інстытуту Гётэ, сядзіба якога была ў Беларусі, але пасля пратэстаў 2020 года сышла ў эміграцыю. Падчас рэзідэнцыі я папрацавала з палявымі запісамі, зробленымі на Падляшшы пад канец ХХ стагоддзя. Я паспрабавала падысці да запісаў такім чынам, каб нанова перажыць іх і максімальна актуалізаваць. (...) |