Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.
Першы этап Алімпіяды беларускай мовы ў Люблінеайцец др Андрэй КАНАХОВІЧУ 2024/2025 навучальным годзе ў Люблінскім ваяводстве ўпершыню адбыўся школьны этап Агульнапольскай Алімпіяды па беларускай мове. Галоўная тэма XXXI выдання Алімпіяды — «Жыццё і творчасць Васіля Быкава». Алімпіяда мае акрэдытацыю Міністра адукацыі і навукі (пастанова Міністэрства нацыянальнай адукацыі і спорту ад 29.01.2002 г. аб арганізацыі і правядзенні конкурсаў, турніраў і алімпіяд), што падкрэслівае яе прэстыж і важнасць у развіцці моўных і культурных кампетэнцый удзельнікаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Адрасаваная Алімпіяда вучням, якія цікавяцца беларускай мовай, літаратурай і культурай, і навучаюцца ва ўсіх тыпах школ надбазавага ўзроўню і сярэдніх школ для моладзі. Першыя адборы адбыліся ў сераду, 4 снежня 2024 года на Філалагічным факультэце Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне. Удзел у іх прынялі вучні Комплексу сельскагаспадарчых школ Цэнтра прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў Пшчэляй Волі і Міжземнаморскага ліцэя імя св. Дамініка Гузмана ў Любліне. Асобна трэба падзякаваць рэдакцыям беластоцкіх беларускіх выданняў — тыднёвіка «Ніва» і грамадска-культурнага штомесячніка «Часопіс» — за бясплатнае прадастаўленне друкаваных матэрыялаў для вучняў, якія рыхтаваліся да алімпіяды ў Пшчэляй Волі. Ініцыятарам правядзення адбораў для вучняў Люблінскага ваяводства стаў а. д-р Андрэй (...) |