Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.
«Лайланду» — 30Міра ЛУКША«Спявайце з намі, з намі — „лайландамі”»! — так больш за трыццаць гадоў заахвочвае да радаснага ўспрымання роднай песні сімпатычны і шчыры Багдан Астапчук з Грабаўкі пад Беластокам. Перш за ўсё яго цэлая сямейка — таленавітыя і гожыя дочкі Оля, Аня і Юліта ды жонка Эля — поўнасцю жывуць беларускай песняй. Гурт «Лайланд» (першапачаткова «Ла і Ланд») быў задуманы і рос як звычайная вясельная група з беларускім кліматам. Іх дарога пачалася ў 1994 годзе, калі першы раз прынялі ўдзел у першай вясковай забаве з нагоды Дня дзіцяці. Група сяброў, заінспіраваная музычнай спадчынай рэгіёна, рашыла спалучыць сваё захапленне і ўмеласці. З той пары іграюць на розных мерапрыемствах, не адмаўляючыся ні ад аднаго, дзе гучыць беларуская песня, дапамагаючы таксама іншым калектывам. Святочны канцэрт адбыўся ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У поўнай гледачоў зале па вуліцы Варшаўскай, 11, апынуліся пастаянныя прыхільнікі «Лайланда», сябры з іншых беларускіх калектываў, сярод якіх кіраўнік Дэпартамента культуры і народнай спадчыны Маршалкоўскай управы Кацярына Карыцкая, войт гміны Бельск Падляшскі Валянцін Карыцкі, віцэ-старшыня Падляшскага аддзела таварыства супрацоўніцтва Польша-Усход Агнеса Назарук-Зданучык. Павіншавалі юбіляраў добра вядомыя на Падляшшы выканаўцы беларускіх песень: калектывы «Чырвоныя шпількі» з Міхалова, «Світанак» з Беластока, «Росы» з Рыбалаўскага Вясковага дома культуры, гурт (...) |