Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.

На пустых месцах (2)

Уршула ШУБЗДА

Абышлі мы касцёл і падаліся ў бок рэчкі. Зноў лёгка, бо з горкі. Пры рэчцы мае сваю сядзібу мясцовае таварыства рыбаловаў «Амур». Невялікі будынак, таксама ў тую пару закрыты. На дзвярах абвестка аб правах рыбалова і наступствах іх невыканання. Хаця холад, дождж і амаль апусцелыя дрэвы, то вылучаецца сядзіба „Амура” — размаляваная як міжземнаморская тавэрна ў пастэльныя колеры — жоўты і блакітны, або проста выцвілы. Відаць, нягледзячы на жорсткія паслядоўнасці невыканання правіл, ахвотных рыбаловаў шмат, бо амаль кожныя паўметра трава пры самым беразе вытаптаная. Дзе-нідзе пакладзены маленькія памосты, зроблены з драўляных паддонаў. Рыбалоў сядае, глядзіць у люстра ракі і паглыбляецца ў свой свет. Можа часам тоне. Вада глыбокая...

Мінуўшы касцёл, адвярнуўшыся ад рэчкі пайшлі мы шукаць «канца вуліцы», пра якую гаварыў нам сустрэты ў цэнтры жыхар Горая — пад горку, на дадатак жвіроўкай. Па правым баку растуць старыя дрэвы, якія любяць балота. Як інфармуе мемарыяльная дошка, мы на нейкі час зусім выйшлі з гарадка. На ёй паведамляецца, што ўваходзім у месца, якое існавала з 1377 года. Другая дата — 2017. Шыльда мае ўсярэдзіне размаляваную лодку — герб Горая, з трыма палоскамі накшталт лагатыпа фірмы «Адыдас». І, сапраўды, зараз пачынаецца асфальт і вуліца Дзмітра Горайскага. Дзмітры быў сынам жыдачэўскага (зараз Жыдачэва ва Украіне) старасты Пятра з Клеця герба Корчак. Дзякуючы яго дыпламатычным здольнасцям (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF