Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.
Меншасці на еўрапейскім фоне (ч.ІІ)Міхал ІВАНЮКНапярэдадні 20-годдзя прыняцця Закону аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах 9 10 снежня 2024 г. у Беластоку адбылася 4-я навуковая канферэнцыя «Нацыянальныя, этнічныя і моўныя меншасці ў Польшчы на еўрапейскім фоне». Вядучы канферэнцыю доктар Артур Канапацкі расказаў таксама пра сваю татарскую меншасную групу і адукацыю: - Я лічу, што становішча татараў настолькі камфортнае, бо гэта невялікая супольнасць. У нас няма праблем такіх, як у вялікіх меншасцей. У нас няма праблемы з адукацыяй, таму што ў нас яе проста няма. Першы дзень канферэнцыі паказаў, што адукацыя — вельмі вялікая праблема для меншасцей. Мне хацелася б большага інфармавання пра функцыянаванне татарскай і іншых суполак. Гэта павінна быць шырокая адукацыйная праграма, тым больш што нацыянальныя меншасці жывуць тут сотні гадоў. І калі мы не выкладаем пра іх, ці выкладаем адзін семестр, гэтага недастаткова. Гэта павінна быць адукацыйная, цалкам рэалістычная праграма, пачынаючы з пачатковай школы. На другі дзень канферэнцыі падчас трохчасткавай дыскусійнай панэлі пад назвай «Што Закон змяніў у функцыянаванні меншасцей?» прагучаў голас прадстаўнікоў меншасцей. Беларускую нацыянальную меншасць прадстаўлялі Славамір Іванюк і праф. Алег Латышонак. Іванюк коратка прадставіў агульную сітуацыю беларускай меншасці за апошнія гады. Затым пра перспектыву найменшай групы меншасці ў Польшчы — караімаў гаварылі (...) |