Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.

Зіма, Каляды і Новы год у вершах беларускіх паэтаў Беласточчыны. „Ах, як люблю я паэзію белі!”

Сяргей ЧЫГРЫН

Радок „Ах, як люблю я паэзію белі” прачытаў у зборніку Юркі Баены „Шкатулка святла” (Беласток, 2013). Ён якраз быў напісаны на Новы год, калі наваколле ляжала пад белай снежнай коўдрай:

У белым полі

Раскрываю душу

І пішу белым па белым...

З чыстай белі,

Добры лёсе,

Засцілай абрусы...

Паэт Юрка Баена любіць зіму, ён хораша і светла апеў яе ў сваіх паэтычных радках, асабліва шчыра і пяшчотна ён піша пра снегапад і снег:

Няма нічога цішэйшага

За снег,

За белы далягляд...

Зіму сустракаў паэтычнымі радкамі Уладзімір Гайдук. У ягоным зборнічку „Ракіта” (Беласток, 1971) ёсць верш „Зіма ідзе”. Паэт папярэджвае ўсіх вяскоўцаў, што калі:

Зіму сустракаць,

То трэба мець

І хлеб,

І сена

На запас...

Віктар Швед у зборніку „Мая зялёная Зубровія” (Мінск, 1990) параўноўвае першы снег з першым спатканнем. А ў вершы „Зіма” ў зборніку „Мае Айчыны” (Беласток, 2003) паэт напісаў гімн снегу, гімн чысціні, параўноўваючы зіму з госцяй, якая прыехала на санках:

Так бела-бела сёння зранку,

Так чыста-чысценька кругом.

Зіма прыехала на санках,

Прырода спіць спакойным сном.

Проста, лёгка, спакойна апісвае зіму Кацярына Сямёнчык у зборніку „Словы ў лабірынтах” (Беласток, 1996). Што заўважыла паэтка, тое і выклала на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF