Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.
Майму дзеду Васілю — сто гадоў (ч.ІІ)Юрка БУЙНЮКМайму дзядулі Васілю Міранчуку сёлета 23 жніўня споўнілася сто гадоў, аб чым я пісаў у „Ніве” № 37 ад 15 верасня 2024 г. Я, яго найстарэйшы ўнук, цяпер пастанавіў паўспамінаць самыя прыемныя моманты з сустрэч з дзедам. Добра памятаю, як у 1980-ыя гады ў канцы снежня, калі былі вялікія маразы, дзед прыходзіў з Рудутаў цераз лес, які звалі Жаркай, у Маліннікі, каб дапамагаць маім бацькам малаціць збожжа. Дзед заўсёды прыносіў мне падарункі: сіні самалёцік, яго вайсковы паясок і компас, якія захоўваю да гэтай пары. У 1990-ыя гады дзядуля праходзіў дапамагаць капаць бульбу. У час капання дзядуля вельмі любіў расказваць пра вайну. Кожную нядзелю дзед прыходзіў на багаслужбу ў збор баптыстаў у Малінніках, пастарам якога быў дзедаў дзевер — дзед Віктар. Дзед Васька, таксама як мой тата, быў вельмі начытаным у Евангеллі і ведае многа цытат на памяць. Цэлае жыццё дзед не піў алкаголю, не курыў папярос і можа таму дачакаўся ста гадоў. Дзед у 1990-ыя гады вельмі любіў гадаваць коз. Да гэтай пары захаваўся здымак дзеда Васіля з яго любімым казлом. Як успамінае мая мама, а заадно дзедава дачка, у 1970-ыя гады дзед меў пасеку і гадаваў пчол. Апрача коз дзед гадаваў авечак і амаль да смерці бабулі Марты дзед з бабуляй гадавалі свіней. Аглядаючы фільм „Kresowa ballada” Тамары Саланевіч, мая мама Марыя Буйнюк, з дому Міранчук, успамінае як у Рудутах рака Арлянка была вельмі вялікай і глыбокай. Аднойчы (...) |