Ніва № 52 (3581), 29 снежня 2024 г.
27 «Дэбют»Міра ЛУКШАЧарговы выпуск Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» абвешчаны быў яшчэ з лета 2024 г. у «Ніве», якая вядзе гэты конкурс разам з Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу гадоў конкурсу (пачаўся ў 1996 г.) прыняло ў ім удзел больш за тысячу аматараў роднага слова. Сёлета на конкурс далі свае творы літаратары-аматары з усёй Польшчы, якія прыслалі ў «Ніву» 42 нізкі твораў, найбольш паэтычных (па прынамсі тры вершы) і празатарскіх (да 20 старонак тэксту). Першая група — вучні пачатковых і сярэдніх школ прыслалі 18 канвертаў; тут было аж 14 дэбютантаў. Сярод удзельнікаў ІІ групы — дарослых — 24 падборкі тэкстаў, тут было 4 дэбютантаў. Журы, у якім былі тры вядомы аўтары і крытыкі: старшыня вядомы паэт з Бельска-Падляшскага Андрэй Сцепанюк, паэт і эсэіст Юры Плютовіч з Беластока (таксама родам з Бельска) і літаратуразнаўца і пісьменнік з Гродна Янка Трацяк, аднагалосна сцвердзіла, што ўзровень конкурсу быў вельмі высокі і належным чынам ацаніла пераможцаў, сярод якіх найбольшае ўражанне выклікаў твор спевака з (бельскіх!) «Курантаў» — аповесць пра жыццё і любоў. З плёнам конкурсу пазнаёмяцца і самі аўтары (на завяршэнні Аліна з Нарвы заспявала свой верш), а чытачы пазнаёмяцца з тэкстамі — і пераможцаў, і ўсіх аўтараў, якія будуць паслядоўна друкавацца ў «Ніве». На завяршэнне конкурсу на Міколу ў Беларускім таварыстве па Варшаўскай, 11 у Беластоку прыехалі амаль усе ўдзельнікі «Дэбюту», з настаўніцамі, (...) |