Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.

Між Гагарынам і Маскам

Віктар САЗОНАЎ

— А як вы думаеце, што ў прасторы і часе звязвае постаці Юрыя Гагарына і Ілона Маска? Або хто? — раблю я, значыць, выбарачнае апытанне сярод зямнога насельніцтва. — Акцэнтуйце, калі ласка, увагу ў гэтым пытанні на слове „думаеце”. Прашу вас, — дапамагаю так засяродзіцца.

— Іх яднае прага паляцець у космас? — адказваюць.

Э-э-э! Не падумалі. Я так і знаў! А прасіў жа сканцэнтравацца. Якое расчараванне. Як у безалкагольным рэстаране.

— Яшчэ адна спроба. Я не пытаўся, што ў іх агульнага ў прынцыпе. Гэта і так зразумела, што космас. Пытанне то з падвохам. На кемлівасць. Я хацеў даведацца, ці ёсць які чалавек, падзея, з’ява, што-небудзь яшчэ, што звязвае першага савецкага касманаўта і першага амерыканскага трыльянера ў часовым вымярэнні? — чарговы раз пытаю.

— Любоў да космасу, — зноў чую ў адказ.

Як пласцінку заела ўсё адно. Вінілавую такую. Што на патэфонах круцілі. У часы Гагарына, вядома ж. Ну, Маск то ведае, хоць сам не чуў. Ён разумны.

О, колькі я пытальнікаў наставіў! І клічнікаў! Пара ўжо і да нармальнай размовы пераходзіць. Яшчэ толькі адно, выключна каб паставіць кропку ў гэтым пытанні. Любоў, яна ж па добрай волі, праўда? А хто сказаў, што Гагарын паляцеў у космас па ўласным жаданні? Я то не ведаю. Можа і так. Па ўсім бачна чалавек ён быў харошы.

Але можа ўзялі яго за шкварнік, як калгаснае цяля, пасадзілі ў жалезную бочку, як барона Карла Фрыдрыха Іераніма (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF