Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.

Каляды на вёсцы. Дачушцы Алёнцы і ўсёй нашай сям’і прысвячаю

Юрка БУЙНЮК

На роднай вёсцы — сапраўдны дух падляшскіх Каляд. У старой хаце бурліць праваслаўны дух свят — ёлка проста з лесу, а пад ёй падарункі для цэлай сям’і. Багатае застолле і ўсе чакаюць галоўнага госця сям’і — маю дачушку Алёнку, а заадно ўнучку маіх бацькоў і пляменніцу маёй сястры. Я, заспаны пасля Усяночнай у Падбеллі, п’ю маю любімую ранішнюю каву. Урэшце каля дзясятай раніцы пад’язджае на наш панадворак знаёмая аўтамашына. Першым падымаюся я, пасля бацька, сястра, а на канец на парозе ганка стае мая маці. Гэта мая былая жонка з нашай дачкой уязджаюць на наш панадворак. З хаты выходжу я, мая сястра і наш бацька. Нават маці, якой вельмі цяжка зрабіць адзін крок, выглядае з адкрытых дзвярэй. Адчыняю дзверы аўтамашыны, а мая дачушка кідаецца мне на шыю, якую моцна сціскае. Яе словы амаль даводзяць мяне да слёз. У адзін момант мільгае мне быццам парусекундны фільм з сюжэтам сцэны разводу, зайздрасці прымітыўных вяскоўцаў, якія сваімі языкамі разбівалі маю сям’ю. Але гэта не самае важнае. У гэты момант найважнейшае тое, што маем сёння — здаровая і прыгожая дачушка, Каляды, здаровая ўся наша сям’я...

— Та-а-атачка! — кідаецца мне на плечы самы дарагі ў маім жыцці мой чалавечак.

— Віншую са святам Руздва, — абыякава вітаецца са мною мая былая жонка. Я ўжо за пару гадоў прывык да яе халоднага тону. Сцэна быццам з тэксту вядомай польскай песні «Ech życie, życie» групы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF