Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.
«Рэчаньцы» з Козлікаў 30 гадоўМіра ЛУКШАКозлікі — дваццаць кіламетраў ад Беластока, «сярод лесу, на беразе рукава ракі Нарвы, чатыры вялікія авальныя курганы, акружаныя равамі» (Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін, том XIV, Варшава 1902). У гэтых Козліках нарадзіўся Васіль Сакалоўскі (1897-1968), маршал Савецкага Саюза. Краёвая дарога №19. Ля гэтага крутога, небяспечнага павароту з равамі — сёння баль! Гуляе ўсё Падляшша! Паводле апошняга нацыянальнага перапісу насельніцтва і жылля, насельніцтва вёскі Козлікі складае 90 чалавек, з іх 55,6% жыхароў — жанчыны. А дзве з іх маці і дачка — Люба і Ала. На іх і такіх як яны жанчынах трымаецца культура не толькі ў Козліках, у Заблудаўскай гміне, на Падляшшы, але і ва ўсёй краіне. Люба Гаўрылюк нарадзілася 9 кастрычніка 1942 г. на хутары Ставок у Нарваўскай гміне ў сям’і Мікалая і Аляксандры Мінько як другая з сямі дзяцей. Ужо ў пачатковай школе прымала ўдзел ва ўсіх акадэміях і школьных святах. Уваходзіла ў фальклорны калектыў у Трасцянцы, які заснаваў Жорж Панько. У 1960 годзе пачала працаваць у трасцянскай бібліятэцы. Там было шмат таленавітай моладзі, таму яны арганізавалі спеўны і драматычны гурток. У 1959 г. ёй прапанавалі выступаць у эстрадным ансамблі «Лявоніха» пры БГКТ, але з за цяжкасці з даездамі і пражываннем у Беластоку яна адмовілася ад удзелу. У 1959-1961 гадах пры БГКТ у Беластоку была створана балетная група, да якой належаў муж Любы — (...) |