Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.
Новыя вершы Жэні МартынюкЖэня МАРТЫНЮК* * * Калі не хапае слоў, тады маўчыць нябесная ціш, калі з вачэй сплываюць пакаянныя слёзы, мы пачутыя Богам, калі трапеча сэрца нараджаецца думка, каб не аддаліцца ад тых, якія першымі нізка пакланіліся Святлу Віфлеема. Ружа Ты — каралева кветак, шаўковая далікатнасць у маіх руках. Ружа — у колерах тваіх нявіннасць, каханне, развітанне, таямніца слоў ціхая і пахучая, свята маіх думак, вачэй, душы. Ружа — чаму твая прывабнасць мне балюча сэрца раніць? Адкажы, каралева, адкажы мне. Неба над Бельскам Ты ад’ехаў цягніком на світанку, знік з маіх маўклівых вачэй ды не з думак назойлівых, а зараз плакала неба. Кроплямі дажджу сплывала туга з майго немаладога ўжо твару. Бягучы за табою вачыма я збірала раскінутыя кветкі, што яшчэ не выцвілі ў сваім часе. У незакончанай размове абарваўся мой жаночы свет, паміж днём і ноччу, небам і зямлёй, мною і табою, паміж нашымі вуснамі і недапітым келіхам віна. Зялёнае дрэўца Нібыта блізка сябе, а чамусьці далёка, магчымае (...) |