Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.

На пустых месцах

Уршуля ШУБЗДА

Звычайна перад канцом года нараджаюцца катастрафічныя думкі. А сам шчодры вечар, святкаваны выстраламі петард, палохае звяроў, але і гудзіць у галаве разам з танным шампанскім. Легенда пра Атлантыду, мабыць, вядомая кожнаму, але колькі таксама тут, на Падляшшы, мясцовасцей, якія назаўсёды прапалі не толькі з карт, але і людской памяці. Бежанства, войны, паўстанні, ядзерныя выбухі, землятрусы, паводкі... вёскі, людзі, звяры прападалі. Некаторыя даследчыкі называюць наша стагоддзе «стагоддзем трывогі», а вынікам таго з’яўляецца збядненне чалавека і яго каштоўнасцей1.

Ва ўсіх катастрофах адны абвінавачвалі другіх. Натуральныя катастрофы, ці нават аварыя на атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі так сапраўды не маюць ярка вызначаных віноўнікаў, таму што проста цяжэй іх знайсці, а часам немагчыма. У дачыненні да натуральных катастроф можна казаць пра памылкі ў іх прадказанні, у кепскім забеспячэнні населеных тэрыторый і г.д. За Чарнобыль адказная «савецкая ўлада», але ніхто канкрэтны.

У апавяданні Васіля Быкава Ваўчыная яма галоўныя героі знаходзяць адзін аднаго ў зоне, і менавіта зона стала месцам іх незалежнасці і, якой бы яна не была, бяспекі. Кожнаму прыйшлося адказаць жыццём, але ці з за паветра? Можа і так. Бомж і салдат памерлі адзін па другім. Дзед, які раней дапамог салдату лустай хлеба, таксама прадбачваў свой канец, але таму, што яго проста з усяго «апрамененага» абакралі і... павезлі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF