Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.
Меншасці на еўрапейскім фоне (ч.І)Міхал ІВАНЮКНапярэдадні 20-годдзя прыняцця Закону аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах 9-10 снежня 2024 г. у Беластоку адбылася 4-я навуковая канферэнцыя «Нацыянальныя, этнічныя і моўныя меншасці ў Польшчы на еўрапейскім фоне» Дзякуючы Беластоцкаму ўніверсітэту і яго факультэту міжнародных адносін, а таксама супрацоўніцтву з кафедрай палітычных сістэм і правоў чалавека Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, з Украінскім таварыствам і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі адбылася чацвёртая канферэнцыя прысвечаны праблеме «Нацыянальныя, этнічныя меншасці і мовы ў Польшчы на еўрапейскім фоне». Гэта быў першы выпуск канферэнцыі ў Беластоку, паколькі тры папярэднія праходзілі ў Любліне. Гаспадаром чацвёртага выпуску быў факультэт міжнародных адносін Універсітэта ў Беластоку, а ў аргкамітэт канферэнцыі ўвайшлі прафесар Гжэгаж Януш, доктар Рыгор Купрыяновіч, доктар Ілона Вакулюк і доктар Артур Канапацкі, якому была даверана роля вядучага мерапрыемства. Акрамя экспертаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў меншасцей, у канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовага самакіравання, ваяводскіх і царкоўных улад, а таксама члены парламента і віцэ-міністр адукацыі. Як падкрэсліў Артур Канапацкі, канферэнцыя мае ўнікальны характар, бо адбываецца напярэдадні 20-й гадавіны прыняцця Закону аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове і з’яўляецца надзвычай важным момантам, які (...) |