Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (88). Замовы будучыні

Андрэй СЦЕПАНЮК

Набліжаецца канец года, ідуць рознага кшталту падсумаванні таго, што здарылася ў мінулыя трыста шэсцьдзясят некалькі дзён, і неяк мала пакуль гаворыцца аб тым, што можа прынесці год, які пачнецца ўжо праз хвіліну. Можа вынікаць гэта з факту, што чалавечы род штораз лепш разумее, што ў нашым жыцці ўсё ўжо было, а калі паглядзець на самыя важныя падзеі, то можна сцвердзіць, што раз на нейкі час паўтараюцца яны, толькі ў іншай аранжыроўцы. Але ж недзе ў закавулках галавы жыве думка: а што будзе далей? Зразумела, на першы план выходзяць нашы асабістыя справы, бо і не можа быць па-іншаму, паколькі сучасны свет, а асабліва тое, што адбываецца недалёка ад нас, таксама наводзіць думкі пра будучыню. А калі так, то давайце пойдзем дарогай прадбачання таго, што можа здарыцца. Справа не ў тым, што аўтар «Вершаўчытальні» пачуў нейкі голас, які мае павесці яго ў свет людзей празорлівых, але час ад часу хочацца праверыць наколькі разумеем і ўмеем прадбачыць час, у якім давялося нам жыць. А ў такія хвіліны можна выпусціць з клеткі таксама нашы закляцці, у якіх хочам часта бачыць тое, што ў рэальнасці найчасцей ніколі не здзейсніцца.

Вазьмі сачок, ідзі палюй,

на белым полі намалюй

няўлоўных слоў сараканожак,

напоўні словамі зямлю,

каб на зямлі было прыгожа.

Засей палі сваёй зямлі

насеннем срэбных светлаценяў,

каб шэпты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF