Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.
Народны паэт — Віктар ШведЯўген ВАПАЯк добра, што Вы, ніўскія чытачы, доўгімі гадамі ёсць з намі!!! Дзякуем тут Вам ад імя цяперашняй і былых рэдакцый, нашых карэспандэнтаў усіх узростаў і пакаленняў. Сярод Вас яшчэ тыя, што чытаюць нас з першага нумара з сакавіка 1956 года і тыя якія, далучыліся вось толькі нядаўна. Спадзяемся і верым, што і ў новым 2025 годзе і ў наступных дзесяцігоддзях родная «Ніва» будзе той беларускай спадарожніцай нашых жыццёвых сцежак на якія паклікаў нас Усявышні, ці лёс адціснуў сваю пячатку на тых дарогах, якія за намі, і тых, якія яшчэ нам невядомыя. Праз няпоўныя два гады будзем адзначаць сямідзесяцігоддзе летапісу жыцця беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, якім безумоўна з’яўляецца наш тыднёвік. Для ўсіх ніўскіх пакаленняў найлепшай формай адзначэння круглага юбілею будзе Ваша падпіска на наш тыднёвік і чытацкі круг, што пашырае свой далягляд разам з намі. Усе добра ведаем і бачым, якія перашкоды і клопаты ёсць зараз з беларускім словам і ўвогуле з папяровымі, газетнымі выданнямі. Але быццё беларусам таксама патрабуе ад нас саміх той самай простай маральнай і грамадскай адказнасці за наша нацыянальнае жыццё. Чытанне «Нівы» і падпіска на яе павінны быць нашым духоўным хлебам штодзённым, без якога не абысціся і не абараніцца ў сённяшнім свеце асіміляцыі і паланізацыі нашай меншасці. Таксама беларуская дыяспара, якая шматтысячнай грамадой апынулася на Беласточчыне, стаіць перад дылемай — ці добраахвотна (...) |