Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.
Паляванне на мамантаМіраслаў ГРЫКАУ той ці іншай ступені кожны з нас дзейнічае як міжнароднае інфармацыйнае агенцтва, зведзенае да індывідуальных магчымасцей Reuters або PAP. Важны маштаб навін. Пра вайну ва Украіне ад бабулі Пашчаковай мы нічога не даведаемся, толькі пра тое, хто з нашых суседак апошнім часам адна адной валасы выдзерла. Бабуля ведае, хто з’яўляецца цяперашнім прэзідэнтам Парагвая. Буйныя агенцтвы маюць сваіх унутраных і замежных карэспандэнтаў. Хіба бабуля Пашчакова можа абысціся і без іх! Я атрымліваю большую частку канфідэнцыяльнай інфармацыі пра свет з даносаў маіх карэспандэнтаў. Ад аднаго з іх, які асеў у Сілезіі, ведаю, што цана на пытляваны хлеб там ніжэйшая, чым у нас. Няважна, чаму. Шчырая інфармацыя без каментарыяў з’яўляецца добрай ідэяй, параўнальнай з чаканай некранутасцю дзеўкі. Каментарый, нават самы шчыры, збянтэжыў бы многіх з іх. Што тычыцца цэн на хлеб у Сілезіі, то да прэзідэнцкіх выбараў нічога не зменіцца. Кандыдат у прэзідэнты Тшаскоўскі выразна выказаўся на гэты конт: «Выбары выйграюцца на Сілезіі!» Мне пакуль не паведамілі, як рэагуе на гэтыя словы яго апанент, імя якога не памятае нават цяперашні прэзідэнт. Аднак ёсць і трэці прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта — Галоўня. Было не было падляшук. Улічваючы мультыкультуралізм гэтага рэгіёна і яго складаную рэлігійную і культурную спадчыну, яго праведны сын, размахваючы маршальскім посахам, нібы дырыжорскай палачкай, спрабуе злучыць крайнія рэгістры палітычных (...) |