Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.
Вайна і народы імперыіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ сённяшняй Расейскай Федэрацыі пражывае больш за 190 нацый і этнічных супольнасцей. Аднак бальшыня жыхароў гэтай па-ранейшаму вялізнай дзяржавы паводле апытанняў не могуць назваць і пералічыць нават дзесяці нацыянальнасцей. Гэта вельмі яскравы і характэрны паказчык — усе гэтыя стракатыя народы засуджаныя на поўную асіміляцыю і пераплаўленне ў імперскім катле, куды стагоддзямі старанна падкідаюцца ўсё новыя дровы вялікадзяржаўнага маскоўскага шавінізму. Сярод гэтага надзвычай стракатага букета разнастайных народаў Расеі ёсць ажно шэсць народаў, колькасць якіх перавышае адзін мільён чалавек. Акрамя ўласна расейцаў, якіх 105 з паловай мільёна, паводле апошняга перапісу 2020 года гэта: татары (каля 4 мільёнаў 713 тысяч), чачэнцы (каля 1 мільёна 675 тысяч), башкіры (каля 1 мільёна 570 тысяч), чувашы (каля 1 мільёна 67 тысяч) і аварцы (каля 1 мільёна 12 тысяч). Што датычыць нашых суайчыннікаў — беларусаў — то іх усяго 208 тысяч (толькі 27-е месца). Рэальна беларусаў, улічваючы масавыя гвалтоўныя вывазы ліцвінаў яшчэ ў XVII стагоддзі, пазнейшыя дэпартацыі і перасяленні, павінна было быць намнога больш, але гэта азначае, што пераважная бальшыня з іх даўно асімілявалася і пераўтварылася ў расейцаў. Яшчэ ж шавіністычны паэт Аляксандр Пушкін (які, як вядома, сам меў эфіопскае паходжанне) пісаў пра «слияние славянских ручьёв в русском море». Што датычыць украінцаў, якіх зараз імкнецца фізічна знішчыць (...) |