Ніва № 51 (3580), 22 снежня 2024 г.

Свет зацяжарыў вайной!

Ганна КАНДРАЦЮК

З любімым пісьменнікам і журналістам Міхасём Андрасюком — лаўрэатам прэстыжных літаратурных прэмій імя Веслава Казанэцкага, Ежы Гедройца і «Гліняны Вялес», з нагоды яго 65-годдзя размаўляе Ганна Кандрацюк.

Ганна Кандрацюк: — Міша, у якім узросце Ты пачаў лічыць сябе беларускім пісьменнікам?

Міхась Андрасюк: — Я на гэтае пытанне не ведаю як адказаць, бо нават сёння не заўсёды лічу сябе беларускім пісьменнікам, я толькі час ад часу пішу. Пісаць пачаў рана, у школьныя гады, а больш сур’ёзнае пісанне пачалося ў 1990-ыя. Мне было сорак, калі выйшла мая першая кніга, а гэта ўжо не малады ўзрост як на дэбютанта. Можа з таго часу я і пісьменнік.

— Усе ўзнагароды, аўтарскія сустрэчы, прызнанне ў нас і ў Беларусі — не бярэш гэтага да сэрца?

— Можа я ўжо перарос той час, калі чалавеку хочацца стаяць на сцэне ў святле юпітараў.

— Ты гарадскі пісьменнік, ці чалавек лесу, пушчанскі самотнік?

— У горад заходжу, бо мушу там быць, аднак літаратура гэта праца ў адзіноце. Я люблю пісаць, калі ніхто мне не замінае. Я магу быць «пушчанскім лятарнікам», мне хапае ўнутранага свету, каб сядзець і пісаць, бо мяне найбольш цікавіць тое, што адбываецца ўнутры чалавека. Не трэба быць у Варшаве або Парыжы, чалавек, па вялікім рахунку, усюды аднолькавы. Адны ў яго перажыванні, пачуцці, страхі, надзеі. Файна пішацца мне з самой раніцы, дзесьці паміж чацвёртай і пятай раніцы, тады заходзіць у галаву (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF