Ніва № 50 (3579), 15 снежня 2024 г.

Добры дзень пані Ніва! — Міры Лукшы юбілей круглы!

Уршуля ШУБЗДА

Адчуваю сябе быццам бы мне было трыццаць гадоў! — сказала ў час бенефісу Міра Лукша. — Хаця цяжка было мне ўскочыць на гэтыя сходкі.

І напэўна з пастамента ніхто Міры Лукшы — паэтэсы, літаратаркі, журналісткі і беларускай дзяячкі не зніме. І гэта не намёк да поўнай фігуры Лукшы, нагадваючай раннюю сярэдневяковую багіню, якой фігурка, на самой справе, упрыгожвала юбілейны каравай, але цэлай ВялікАЙ асобы. Вай-вай!

Калі нехта не меў магчымасці наведаць рэдакцыю «Нівы» па вуліцы Заменгофа, не меў магчымасці спазнаць вялікай, значнай часткі жыцця Лукшы. Хочучы выдумаць энцыклапедычную нататку такога тыпу чалавека, можна было б пачаць са слоў: такі від чалавека ўзрастае ў глыбінках. Паступова з узростам расце і індустрыялізацыя асяроддзя, таму ў сярэднім веку трымаецца горада. Рэдакцыя з’яўляецца натуральным асяроддзем жыцця, а вандроўкі па мерапрыемствах з пастаянна ўключаным дыктафонам не з’яўляюцца пагрозай для другіх, або актам шпіёнства.

Міра мае свой святы куток у рэдакцыі, адкуль маніторыць усе падзеі і часта з таго месца дапамагае перапісваць вершы, рабіць пераклады, пісаць артыкулы, і нарэшце, ствараць літаратуру. З таго месца таксама часта каментуе, крытыкуе і спрачаецца з другімі членамі рэдакцыі. Таксама раіць, тлумачыць, або расказвае пра касмічныя рэчы. Не толькі пры нагодзе ўкладання гараскопу, якім жывуць паклоннікі ейных прароцтваў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF