Ніва № 50 (3579), 15 снежня 2024 г.
Дзе за мяжой можна знайсці помнікі беларускім пісьменнікам? (ч.ІІ)Алесь МАІСЕЕНКАЯкуб Колас. У гісторыі жыцця Якуба Коласа прасочваюцца некаторыя паралелі з жыццёвым шляхам Янкі Купалы. Колас таксама працаваў у газеце „Наша Ніва” ў Вільні, дзе ў памяць аб гэтым таксама ўсталяваная мемарыяльная дошка. Падчас Другой сусветнай вайны, у 1941-1943 гадах, Колас таксама жыў на ўсходзе Савецкага Саюза. Праўда, не ў сённяшняй Расеі, як Купала, а ва Узбекістане. З удзячнасцю паэт прысвяціў гэтай краіне верш, у якім ёсць такія радкі: У цяжкі час вайны суровай Ты даў прытулак мне, З узбекам песню адной мовай Складалі аб вайне. І меч адзін мы з ім кавалі На злы варожы стан. Няхай жа ўзносяць вышэй хвалі Цябе, Узбекістан! У Ташкенце на доме, дзе жыў Колас, усталяваная мемарыяльная дошка з барэльефам. У жніўні 2018 года ў гонар беларускага паэта ў сталіцы Узбекістана таксама ўсталявалі яго бюст. І яшчэ адна паралель з Янкам Купалам: на тэрыторыі Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў (Кітай), усталяваны бюст Якуба Коласа. З 1917 да 1921 года паэт і пісьменнік разам з сям’ёй жыў у вёсцы Малыя Крукі ў Курскай вобласці (Расея). У гэты перыяд Якуб Колас працаваў настаўнікам і напісаў каля 20 вершаў. Пра тое, што там ён займаўся педагагічнай і асветніцкай дзейнасцю, паведамляе дошка ў горадзе Абаянь. Максім (...) |