Ніва № 50 (3579), 15 снежня 2024 г.

Зыход паэта з яснай явы. Версіі Купалавай смерці

Уладзімір АРЛОЎ

1 ліпеня 1942 г. на мінскіх Вайсковых могілках адбывалася пахаванне Бянігны Луцэвіч — маці Янкі Купалы. Пасля асвячэння свежага грудка ксёндз, вядомы дзеяч нацыянальнага руху Вінцэнт Гадлеўскі скрушліва прамовіў: «Дзе сын твой гаротная беларуская маці?». Словы аказаліся прарочымі. У акупаваным нацыстамі Мінску яшчэ не ведалі, што і сын ужо там, у нябеснай Беларусі: у той самы дзень у Маскве хавалі Купалу.

За два дні да абедзвюх жалобных цырымоній начальнік 3-га ўпраўлення НКВД СССР Гарлінскі падпісаў так званае «спецпаведамленне» на імя наркама ўнутраных спраў Лаўрэнція Берыі. Копіі было загадана разаслаць Сталіну і Молатаву. У гэтым дакуменце, арыгінал якога знаходзіцца цяпер у Цэнтральным архіве ФСБ Расійскай Федэрацыі паведамлялася: «28 июня в 22 часа 30 минут в гостинице „Москва” упал в лестничную клетку и разбился на смерть народный поэт Белоруссии Луцкевич Иван Доминикович, 1882 года рождения, литературный псевдоним Янка Купала. Предварительным выяснением обстановки падения никаких данных, свидетельствующих о насильственной смерти или самоубийстве не установлено... Примерно в 21 час Луцкевич был приглашен в комнату 1034 (десятый этаж той же гостиницы) к председателю Союза советских писателей Белоруссии Лынькову... где присутствовал там же писатель Крапива, редактор газеты «Красноармейская правда» Миронов ... зав. отделом редакции «Известия» Войтинская... Примерно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF