Ніва № 50 (3579), 15 снежня 2024 г.
Святочны кірмаш рукадзельнікаўМіхал ІВАНЮКНягледзячы на тое, што калядна-навагодні перыяд нават у нашым шматканфесійным Падляшскім ваяводстве мае сваю строгую дату пачатку і заканчэння, перыяд перадкаляднай гандлёвай ліхаманкі на кірмашах і ў буйных крамах з кожным годам пачынаецца ўсё раней. Ужо з канца лістапада ў абслуговых і гандлёвых кропках чуваць музыку, якую можна назваць святочнай — не толькі калядныя песні, але і папулярныя хіты, пабачыць упрыгажэнні ў пунктах абслугоўвання і ў самых рэпрэзентатыўных месцах горада. Можа здацца, што гэтая традыцыя даволі маладая, але на самой справе яе гісторыя налічвае шмат стагоддзяў. Гісторыя і традыцыя калядных кірмашоў сягае сярэднявечча, калі і зарадзілася іх ідэя. Беларускае і польскае слова «кірмаш» выводзіцца з нямецкай мовы і першапачаткова абазначала абрад асвячэння храма. Звычайна кірмашы арганізоўвалі падчас парафіяльнага одпусту, асвячэння касцёла ці ў свята патрона храма. Пазней так называлі танцавальнае мерапрыемства, якое ладзілася разам з кірмашом. А ў наш час гэты тэрмін асацыюецца з забаўляльнымі або камерцыйнымі мерапрыемствамі. Ён можа ўключаць у сябе продаж асобных відаў тавараў, напрыклад, кніжны кірмаш, кірмаш адзення, кірмаш рамёстваў і народнай творчасці, звычайна арганізаваны на адкрытым паветры. Традыцыя ладзіць калядныя кірмашы бярэ свой пачатак таксама ў сярэднявеччы. Менавіта тады ў нямецкамоўных краінах пачалі праводзіцца першыя аднадзённыя кірмашы, на (...) |