Ніва № 50 (3579), 15 снежня 2024 г.
Крытычны момантУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧАпошнія падзеі ў свеце не дадаюць асаблівага аптымізму, але пазбаўляюць нас ад шкодных ілюзій. На пачатку пра тое, што баліць нам, беларусам. Год імкліва коціцца да свайго завяршэння. І хоць ён яшчэ не перагарнуў снежаньскую старонку, але ўжо можна падвесці несуцяшальныя вынікі. У цэлым гэта быў год няўхільнага пагаршэння становішча беларусаў — як у самой краіне, так і ў дзяржавах, куды яны былі змушаныя эміграваць апошнія чатыры гады. Дэмаграфічная яма, нацыянальная катастрофа ў галіне правоў чалавека з працягам і ўзмацненнем рэпрэсій, новая жалезная заслона з боку Захаду і ўсё большая залежнасць ад Расеі — гэта тая рэальнасць, якая, пагадзіцеся, не надае аптымізму. Астатнім часам на паверхню пачалі вылазіць розныя замежныя аналітыкі, якія з аднаго боку слушна прызнаюць бесперспектыўнасць ранейшай палітыкі Захаду ў дачыненні Беларусі, а з іншага — прапаноўваюць пачаць «перазагрузку» з рэжымам Лукашэнкі. Але пры тым яны не разумеюць ці не хочуць разумець прыроды асноўных рэчаў, не прызнаюць таго, што сённяшняя Рэспубліка Беларусь не мае ўжо ніякай самастойнасці. І таму такія аналітыкі выглядаюць альбо хлусамі, альбо дылетантамі. Гістарычны шанц на вяртанне суверэнітэту і адраджэнне краіны Беларусь можа атрымаць толькі ў разе паслядоўнага распаду ці прыспешанага развалу імперскай Расеі. Становішча ў Беларусі будзе вельмі моцна залежаць ад зыходу гарачай вайны, якую вядзе Масква супраць Украіны. А (...) |