Ніва № 50 (3579), 15 снежня 2024 г.

Бязмежная прастора слова і духу

Міра ЛУКША

Літаратурны семінар „Бязмежжа” (сёлета 27-ы раз) гуртуе літаратараў, крытыкаў, выдаўцоў, арганізатараў літаратурнага руху ад дзесяцігоддзяў, адбываецца з сярэдзіны дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя на Падляшшы. Міжнародная кампанія пісьменнікаў, рэдактараў, перакладчыкаў, бардаў, распаўсюджвальнікаў кніг, мастакоў, людзей кіно, не толькі беларусаў, але з прасторы дзе жывуць беларусы — па ўсім свеце — творцаў культуры, якая не мае межаў, збіралася па ўсёй Беласточчыне, сярод роднай прыроды, у апошнія два гады — у Беластоку. Літаратурны семінар „Бязмежжа” арганізуецца Праграмнай радай тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” і Беларускім саюзам у Польшчы, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў РП. Плёнам семінараў на працягу гадоў былі новыя кнігі — аўтарскія і пераклады, свой часопіс „Правінцыя”, разварушванне думкі і рэалізацыя новых планаў і задум, абмяркоўванне тэндэнцый беларускага літаратурнага працэсу ў Беларусі і на Беласточчыне, дыялог прадстаўнікоў творчых саюзаў, чытанні новых твораў, юбілейныя ўжо набыткі і радасці, у цяперашні трывожны час, калі за сцяной грукае вайна, а межы ўсяго — крохкія. Але хай яны могуць быць перашкодамі для вольнай думкі!

Адзін з арганізатараў семінара і яго заснавальнікаў, старшыня Беларускага саюза, галоўны рэдактар „Нівы” і старшыня Радыё Рацыя мадэратар сустрэч Яўген Вапа: «Чаканне „Бязмежжа” гэта больш чым чаканне цуду, які здзяйсняецца». Якраз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF