Ніва № 49 (3578), 8 снежня 2024 г.

Дзе за мяжой можна знайсці помнікі беларускім пісьменнікам?

Алесь МАІСЕЕНКА

Ад ЗША да Кітая, ад Фінляндыі да Італіі: прынамсі на трох кантынентах можна ўбачыць помнікі, мемарыяльныя дошкі ды іншыя знакі ўшанавання памяці беларускіх пісьменнікаў. Іх агляду прысвечаны гэты артыкул. Беларуская культура мае глыбокія карані, і яе парасткі сягнулі далёка за межы краіны. На працягу стагоддзяў беларускія пісьменнікі, паэты і культурныя дзеячы рабілі значны ўнёсак у сусветную літаратуру і мастацтва, насупраціў гістарычным і палітычным завалам. Аб важнасці гэтага культурнага ўнёску сведчыць усталяванне за межамі Беларусі помнікаў і мемарыяльных знакаў, якія служаць напамінам аб ролі беларускіх дзеячаў і дзяячак у сусветнай культуры.

Францыск Скарына

Першадрукар і асветнік Францыск Скарына шмат падарожнічаў.

У 1506 годзе Скарына скончыў Кракаўскі ўніверсітэт, атрымаўшы ступень бакалаўра вольных навук. У 1512 годзе італьянскім Падуанскім універсітэтам яму нададзена годнасць доктара медыцыны. У абодвух гарадах у гонар першадрукара ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі, а ў італьянскім універсітэце сярод партрэтаў знакамітых замежных выпускнікоў змешчаны і партрэт Скарыны.

Каля 1520 года Скарына нейкі час жыў у Вільні. Тут прыкладна ў 1522 годзе ён выдаў „Малую падарожную кніжку”. На доме, дзе знаходзілася друкарня Скарыны, усталяваная мемарыяльная дошка.

6 жніўня 1517 года ў Празе Скарына выдаў першую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF