Ніва № 49 (3578), 8 снежня 2024 г.

Антось з Лепля жыў у Глівіцах

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з таго часу, калі ў Вільні пачаў выходзіць беларускі сатырычны часопіс „Авадзень”. Часопіс „Авадзень” выдаваўся два разы на месяц у 1924-1925 гадах. У 1929 годзе была выкарыстана спроба аднавіць выданне (выйшлі два нумары: апошні, 13-ты, у лютым 1933 года).

Рэдактарам і выдаўцом сатырычнага часопіса „Авадзень” быў Антон Васілеўскі (1891-1984). Лёс Антона Васілеўскага пасля вайны таксама быў звязаны з „Нівай” і з „белавежцамі”. Але ўсё па парадку.

Журналіст, выдавец і пісьменнік Антон Васілеўскі нарадзіўся ў вёсцы Косцінка каля Лепеля Віцебскай вобласці 18 жніўня 1891 года. Да 1939 года ён жыў у Вільні. Працаваў на пошце, а ў вольны час займаўся хірамантыяй і гамеапатыяй. Часопіс „Авадзень” у № 1 за 1933 год надрукаваў яго аб’яву наступнага зместу: „Астролаг А. Васілеўскі чытае лініі рук і твары, аблічае з руху планет будучыню кожнага чалавека. Дае парады ў розных жыццёвых справах”. Прымаў людзей астролаг Васілеўскі ў Вільні па адрасе: вуліца Замкавая, 17, пакой 7. А яшчэ гэты самы гамеапат у 1924 годзе пачаў выдаваць у Вільні сатырычны часопіс „Авадзень”. Часопіс шмат друкаваў рознага кшталту смяшынак, малюнкаў, гумарэсак, аб’яў. Большую частку матэрыялаў, якія публікаваліся на старонках „Авадня”, пісаў і апрацоўваў сам рэдактар-выдавец Антон Васілеўскі. Дарэчы, ён меў вельмі шмат розных псеўданімаў, пра некаторыя з іх згадвае Янка Саламевіч у сваім Слоўніку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF