Ніва № 49 (3578), 8 снежня 2024 г.

Стараверская аповесць з Матчыны

Міхал ІВАНЮК

Кнігі «Камяні мусілі былі паляцець. Сціранае мінулае Падляшша» Анэты Прымакі- Онішк і «Успенне Анісіі. Аповесць пра польскіх старавераў» Катажыны Роман-Раўскай» выйшлі ў тым жа выдавецтве «Czarne» і ў той жа серыі «Sulina», толькі з паўгадовым інтэрвалам. Можна іх лічыць аднымі з найважнейшых і, безумоўна, найцікавейшых публіцыстычных кніг апошняга часу, прысвечаных нашаму рэгіёну, але ў асноўным распавядаючых пра меншасць з жаночага пункту гледжання і паказваючых усе праблемы, гісторыі і барацьбу з рэальнасцю і спробу не растварыцца ў групе большасці і пошуку сваёй ідэнтычнасці.

Кніга Катажыны Роман-Раўскай з’явілася на выдавецкім рынку амаль два месяцы таму, але магчымасць расказаць пра яе з’явілася 17 лістапада, калі ў сядзібе Цэнтра імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку паявілася аўтарка кнігі, а сустрэчу з ёй павяла Анэта Прымака-Онішк. Гэтую сустрэчу можна параўнаць са шматлюднымі сустрэчамі Анэты Прымакі-Онішк, бо нават у лістападаўскі дзень арганізатары не маглі паскардзіцца на недахоп аўдыторыі, якая напоўніла залу, каб паслухаць гісторыі пра старавераў — людзей, якія былі розныя, але насамрэч вельмі падобныя, і, безумоўна, з падобным лёсам і гістарычным вопытам.

Як адзначыла на самым пачатку вядучая сустрэчу Анэта Прымака-Онішк, кніга «Успенне...», хоць і выйшла зусім нядаўна, паспела атрымаць рэзананс у айчынных СМІ. Кніга вельмі асабістая для аўтаркі, бо гаворыць пра яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF