Ніва № 49 (3578), 8 снежня 2024 г.

Памяці Баравіцкай ліпы (1742-2024)

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Спелыя дрэвы шанаваліся за мноства важкіх пераваг, у тым ліку за цень для выпасу жывёлы, плады (у тым ліку жалуды), мікраклімат для траў, месца пражывання дзікіх жывёл, а таксама садзейнічанне спыненню эрозіі глебы і павышэнню яе ўрадлівасці. Улетку лісце дрэў здольныя затрымліваць каля 30% дажджавой вады. Карані дрэў павялічваюць паглынанне дажджавой вады ў больш глыбокія пласты глебы да 60%. Дрэвы ўплываюць на вільготнасць паветра ў наваколлі і зніжаюць тэмпературу нават на 3-4оC. За суткі дарослае дрэва можа выкідваць у атмасферу 300-500 літраў вады.

Адно дрэва можа паглынаць 70 кг шкодных часціц і забруджвальнікаў паветра ў год (CO2, 20 г SO2, 30 г NO2, 60 г PM10 і 1,9 кг іншых забруджвальнікаў паветра). Адно дрэва выпрацоўвае ў год да 140 кг кіслароду — столькі, колькі спажывае адзін дарослы чалавек.

Карані дрэў могуць павялічыць хуткасць пранікнення вады да 60%, а на вельмі дэградаваных глебах да 150%! Вада транспартуецца ад каранёў праз ствол да кроны. Акрамя транспартнай функцыі ствол служыць таксама для стабілізацыі дрэва (гэтак жа, як і пазваночнік чалавека), а зімой захоўвае асіміляцыйныя кампаненты і ваду, неабходныя для аднаўлення вегетацыі вясной. Праз галіны вада дасягае кроны дрэў, дзе лісце — сапраўдныя фабрыкі — ператвараюць яе і ўзяты з атмасферы вуглякіслы газ у жыватворны цукар. Ці толькі? У гэтым працэсе пабочным прадуктам з’яўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF