Ніва № 49 (3578), 8 снежня 2024 г.

Хата пана Монкі

Уршуля ШУБЗДА

24 лістапада ў Музеі сельскай гаспадаркі імя кс. Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы падвялі конкурс на найлепш захаваны будынак сельскага драўлянага будаўніцтва. Працаўнікі музея — спецыялісты па пытаннях навукі, культуры і аховы помнікаў, наведалі 28 заяўленых аб’ектаў. Сярод іх першае месца атрымаў Цэзары Монка за сваю хату ў Локніцы.

— А добра спіцца ў той хаце?

— Вельмі добра.

— Гэта вельмі важна!

— Вельмі-вельмі важна. Гэта, сапраўды, чароўнае месца. Дом, але перш за ўсё, людзі, якія жывуць на Падляшшы.

— Я сама з Падляшша, але ніколі не была ў Локніцы. Гэта невялікая вёска?

— Невялікая, але мясцовых жыхароў штораз менш. Зараз толькі палову жыхароў складаюць людзі, якія ў Локніцы нарадзіліся. Многа прыезджых. Гэта не сакрэт, што многа людзей з Варшавы там жыве, але не толькі. Прыезджыя адкрылі прыгажосць гэтага месца. Локніца — унікальнае месца ў Еўропе, пра якое мы павінны клапаціцца. Мяне бянтэжаць такія дзеянні, як стварэнне птушкаферм, якія спрычыняцца да таго, што наступнае пакаленне не будзе бачыць прыроды ў такім стане, які мы бачым зараз. Мы можам захаваць каштоўнасці, якія ў нас ёсць. Мы не хочам бетону, мы не хочам асфальту, мы хочам тое, што было гадамі. Я хацеў захаваць часцінку старога дома для будучых пакаленняў.

— Вы ўпершыню прымаеце ўдзел у конкурсе?

— Першы раз.

— Колькі часу Вам спатрэбілася, каб прывесці дом у такі стан, у якім мы яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF