Ніва № 49 (3578), 8 снежня 2024 г.
Бязмежжа ў 27-ы раз. Музыка, верш, памяць, духМіра ЛУКША29.11-01.12 у Беластоку праходзіў традыцыйны літаратурна-выдавецкі семінар «Бязмежжа». Агулам у ім прынялі ўдзел 32 беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў выдаўцоў як з беларускай меншасці, так і з беларускай дыяспары. Традыцыйна можна было паслухаць урыўкі з новых твораў і новыя вершы ўдзельнікаў сустрэчы, прэзентаваліся новыя кнігі, гучалі агляды літаратурных падзей, адзначаліся юбілеі (65-годдзе Міхася Андрасюка і 50-годдзе творчай працы Міры Лукшы). Асновай семінара з’яўляюцца літаратурныя чытанні і прэзентацыі. Мадэратар сустрэч — Яўген Вапа. Арганізатары „Бязмежжа” — Праграмная рада тыднёвіка „Ніва”, Міжнародны Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі саюз у Польшчы, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў РП і Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. Мерапрыемства ладзіцца на Беласточчыне з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Для многіх пісьменнікаў і крытыкаў семінар стаў сапраўднай літаратурнай школай, выдавецкім стартам для розных праектаў, таксама супольных. На працягу двух дзён удзельнікі чыталі свае творы, дыскутавалі пра стан літаратуры ў сучасных умовах, «калі за сценамі грукаецца вайна», і будавалі свае планы на будучы год. Сярод сёлетніх удзельнікаў — рэдактар і выдавец Яўген Вапа: — Беларускае, бязмежнае вандраванне. «Бязмежжа» з’яўляецца таксама інспірацыяй. «Бязмежжа» гадамі прыносіла плён у выглядзе кніжак, зборнікаў перакладаў, (...) |