Ніва № 49 (3578), 8 снежня 2024 г.

Зварот да Дня Герояў (гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну)

Івонка СУРВІЛЛА

Дарагія Суродзічы! У гэтыя 104-ыя ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну, калі наш народ выйшаў бараніць Беларускую Народную Рэспубліку ад бальшавіцкай навалы, хачу — як і кожны год — выказаць удзячнасьць слуцкім героям.

70 гадоў савецкага ладу зьмянілі наш народ. Не ў галаве было думаць пра волю, незалежнасьць і нашыя адвечныя беларускія карані. Трэба было выжыць. І дзеля гэтага маўчалі мы і чакалі. Тады гэта рабілі ўсе паняволеныя Масквой народы. Але бальшыня зь іх адрадзіліся. Нашае адраджэньне дзеля розных прычынаў патрывала толькі тры гады. Дабравольна пайшоў зноў народ у няволю, зь якой ня можа вызваліцца ўжо 30 гадоў.

Дарагія мае Суродзічы, хачу сёньня папрасіць Вас, каб памяталі пра ўсіх тых нашых продкаў, што аддалі жыцьцё, каб жыла Беларусь! На працягу стагодзьдзяў наш народ бараніў сваю зямельку. Памятайма гэта! Наш край не загінуў дзякуючы тым з нас, якія разумелі каштоўнасьць свабоды, І ПАМЯТАЛІ!

А сёньня вельмі важна дапамагчы тым, хто са зброяй у руках абараняе ад расейскага агрэсара Украіну, бо гэта адначасна і змаганьне за незалежнасьць Беларусі. Мы павінны дамагацца вызваленьня беларускіх ваяроў з расейскага палону, неадкладнага вызваленьня былога каліноўца Васіля Верамейчыка, міжнароднага прызнаньня правоў беларускіх вэтэранаў змаганьня з Крамлём і іх сем’яў. Перакананая, што ў будучыні ўлады вольнай Беларусі павінны ўзнагародзіць беларускіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF