Ніва № 49 (3578), 8 снежня 2024 г.
Вогненныя кропкіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧДаўно вядомыя простыя ісціны: кропля точыць камень, а з іскры часта ўзгараецца полымя. На мінулым тыдні палыхнула ў Сірыі і Грузіі. Там шуганула сапраўднае полымя і зараз хочацца пагаварыць пра тое, што адбываецца ў гэтых краінах. Спярша звернемся да Сірыі і паспрабуем, як кажуць, «на пальцах» разабрацца, што ж там дзеецца. Прыпомнім адразу, што гэта дзяржава на Блізкім Усходзе, якая мяжуе з Турцыяй на поўначы, на ўсходзе — з Іракам, на захадзе — з Ліванам і на поўдні — з Іярданіяй і Ізраілем. Падзеі апошняга тыдня паказваюць, што ваенныя дзеянні ў згаданым рэгіёне ўсё больш «разрастаюцца». Цягам дзесяцігадовай вайны, якая пачалася ў 2011 годзе, дыктатар Башар Асад здолеў захаваць перададзеную ад бацькі Хафеза Асада (ён кіраваў Сірыяй ажно трыццаць гадоў!) па спадчыне ўладу. Захаваў таму, што быў гатовы і душыў, ламаў усе апазіцыйныя пратэсты ў Сірыі, а таксама таму, што меў падтрымку моцных саюзнікаў такой жа пароды — Расеі, Ірана і Хезбалы, якая існуе і дзейнічае з тэрыторыі Лівана. Гэтыя сілы паслядоўна былі ў вайне на баку Башара Асада і выступілі супраць стракатых, разнастайных груповак паўстанцаў, пачынаючы з радыкальных джыхадыстаў з так званай «Ісламскай дзяржавы» да апалчэнцаў, якіх падтрымлівалі ЗША і багатыя манархі краін Персідскай затокі. Цяпер жа Іран імкнецца ачомацца ад магутных удараў, якія здзейсніў па ім Ізраіль. А саюзніца Ірана, а дакладней, яго проксі — Хезбала, што (...) |