Ніва № 48 (3577), 1 снежня 2024 г.

Кітайскія кальмары

Віктар САЗОНАЎ

Пра кальмараў нам толькі не хапала гаворкі!

А што рабіць?! Калі такая справа, што змаўчаць немажліва?! Аж прэ, каб падзяліцца! Як карову ў бульбоўнік прэ! Ад смеху!

Ну, не аднаму ж мне смяяцца! Не дурны ж. Самі падумайце. Рагатаць у адзіночку, гэта як піць самому з сабой. Не ўсе самыя кончаныя алкаголікі валодаюць гэтым складаным і эфектыўным прыёмам. Вось калі ім авалодаў, то больш нічога і не трэба ўжо, нібыта. Дасягнуў, хіба што, такой ступені дасканаласці, што іншыя суб’екты ды аб’екты і без неабходнасці, быццам бы.

Рэспект, канешне, такім людзям. Рэспект і павага! Але зараз не пра іх.

Мы ж пра кальмараў надумаліся паразмаўляць. Ну то не адхіляемся ад тэмы.

Кальмары, значыць, гэта істоты такія марскія, з атраду дзесяцірукіх галаваногіх малюскаў. Разумею, гучыць страшна, але так напісана ў Вікіпедыі. Не верыце мне, пачытайце самі.

А яшчэ іх ядуць! Ну, не ўсе, вядома ж. У каго грошы ёсць, хто павыпендрывацца хоча, або надта ж уразлівыя людзі, якія рэкламе вераць, яшчэ там нейкія. Карацей кажучы, аўдыторыя едуноў гэтай істоты дастаткова вялікая. І не толькі ў экзатычных краінах, але і ў нас. Мода, што вы хочаце.

Дык вось. Справа, значыць, была так.

Пахваліўся Казік Юзіку, што купіў новую машыну.

Вы спытаеце, а пры чым тут кальмары?

Цярплівасць, спадарства, цярплівасць! Усё ў гэтым свеце звязана, як шнуркі на старых кедах. Растлумачу ў хуткім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF