Ніва № 48 (3577), 1 снежня 2024 г.
Ішлі лісты з Мілянуўка ў МінскСяргей ЧЫГРЫНУ рукапісным apxіве беларускага пісьменніка Міхася Машары (1902-1976) у аддзеле рэдкіх кніr і рукапісаў (ф. 32) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваецца шмат лістоў да Міхася Машары і асабіста Міхася Машары. Сярод усіх карэспандэнцый нядаўна адшукаў лісты Пятра Ластаўкі (1907-1968) да пісьменніка. Лісты яго нідзе раней не друкаваліся. Прапаную іх тыднёвіку „Ніва”. А таксама нагадаю, што Пятро Ластаўка нарадзіўся на Дзісеншчыне. Пасля вайны Пятро Ластаўка вяртаецца ў Варшаву і жыве ў Мілянуўку. Ён займаецца беларускімі справамі, уключаецца ў працу Варшаўскага аддзела БГКТ. Доўгі час з’яўляецца сябрам яго праўлення, а пазней і сябрам Прэзідыума ГП БГКТ. А калі БГКТ мела права займацца гаспадарчай дзейнасцю, то спадар Ластаўка становіцца дырэктарам прамысловага прадпрыемства „Бэтэска” і кіруе гэтым прадпрыемствам некалькі гадоў. Быў актыўным сябрам БГКТ, друкаваўся на старонках „Нівы”, „Беларускага календара”. Даўно пара сабраць артыкулы Пятра Ластаўкі, пачынаючы з 1930-х гадоў, і выдаць іх асобнай кніжкай. Ён друкаваўся не толькі ў беларускіх выданнях да Другой сусветнай вайны і пасля вайны, але і ў польскіх, такіх як „Kultura”, „Jutro Pracy”, „Nasza Przyszłość”, „Młoda Myśl Ludowa”, „Ateneum”, „Ruch Słowіańskі”, „Naród і Państwo” і іншых. Часцей за ўсё пісаў пра Беларусь і лёс беларусаў, пра беларускую культуру. Міхась Машара быў родам з (...) |