Ніва № 48 (3577), 1 снежня 2024 г.
Нараўчанскі пленэр(лук) 16 лістапада пачаўся 22-гі пленэр жывапісу ў Нараўцы. Нараўчанскі міжнародны пленэр бадай што адзін з найбольш вядомых у краіне. У гэтым годзе мастакоў можна сустрэць у cвятліцы ў Старым Ляўкове і па ўсёй Нараўчаншчыне, Гайнаўшчыне і Бельшчыне. Камісар пленэру — Марко Сапёлка. Пленэр доўжыўся да 24 лістапада, 23 паказалі першую выставу. Нараўчанскі Гмінны цэнтр культуры дзякуе: цудоўным артыстам за прыгожыя творы, за музычную аправу Рэстарану і музею «Двор Бортніка» ў Нараўцы, за пачастунак жанчынам з Гуртка вясковых гаспадынь у Семяноўцы «Езяранкі» і фірме BAGAT LLC. У Галерэі «Нараўка» імя Тамары Саланевіч 24 лістапада адбылася выстава прац (70 карцін): Віктара Кабаца з Гайнаўкі, Міраслава Здрайкоўскага з Грабаўкі; Радаслава Маціевіча, Таццяны Козік, Аляксандра Гжыбка і Альжбеты Гжыбэк з Беластока; Ядвігі Май з Хэлмна, Малгажаты Рочэнь з Плоцка, Барбары Гэмбчак з Аполя, Барбары Пякарскай Абу-Гіляль з Беластока і Марока, Станіслава Паскробкі з Рыбакоў, Януша Кулешы з Гайнаўкі, Марка Сапёлкі з Гайнаўкі (родам з Міклашэва), Алены Саржэнкі з Украіны. ХХІІ Міжнародны нараўчанскі мастацкі пленэр гэтым разам праходзіў у вёсцы Старое Ляўкова. Сярод яго ўдзельнікаў былі мастакі з розных гарадоў Польшчы, а таксама з Беларусі і Украіны. Пра вынікі пленэру кажа яго камісар, жывапісец і разьбяр Марко Сапёлка: — Пленэр прайшоў выдатна. За тыдзень паўстала каля 70 карцін. Вялікі, прыгожы плён! Мастакі пакінулі добрае (...) |