Ніва № 48 (3577), 1 снежня 2024 г.
Падляшша стаіць на хадулях — драўляныя будынкі з прызаміУршуля ШУБЗДАУ Музеі Сельскай гаспадаркі імя кс. Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы падвялі Конкурс на найлепш захаваны будынак сельскага драўлянага будаўніцтва. 24 лістапада ў Музеі прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў, у якім удзельнічалі ўласнікі заяўленых аб’ектаў, а таксама камісія і запрошаныя госці. Працаўнікі музея — спецыялісты па пытаннях навукі, культуры і аховы помнікаў, наведалі 28 заяўленых аб’ектаў. Сярод іх першае месца атрымаў Цэзары Монка за сваю хату ў Локніцы. Асаблівае вылучэнне трапіла да Антона Збігнева Пыкалы, які пачаў з хобі, а зараз мае свой уласны скансэн (!). Усе вылучаныя будынкі былі ацэнены як каштоўныя помнікі матэрыяльнай культуры падляшскага рэгіёна, але магчыма таксама быў ацэнены належным чынам запал, з якім уласнікі збіраюць, ахоўваюць і забяспечваюць артэфакты і будынкі — не толькі хаты, але і старое абсталяванне. Калі б не іх клопат, ужо даўно пакрыліся б яны мохам, або ператварыліся б у попел. Паводле арганізатараў, сёлетні выпуск конкурсу карыстаўся большым зацікаўленнем, чым у мінулым годзе. Як падкрэсліваюць арганізатары, гэта конкурс з самай доўгай гісторыяй, які праводзіцца з 2005 года з перапынкам на час пандэміі, і з самай вялікай колькасцю заяўленых аб’ектаў. На сённяшні дзень было іх амаль дзевяцьсот! I узнагарода: хата, Локніца, 28, гміна Бельск Падляшскі, уласнік Цэзары Монка II узнагарода: (...) |