Ніва № 48 (3577), 1 снежня 2024 г.
Пераборы Ірэны Ігнацюк і яе вучаніцМіра ЛУКША«Пэрэборы» — пад такім загалоўкам у галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы 7 лістапада адкрылася выстаўка прац — плёну майстар-класаў вядомай ткачыхі Ірэны Ігнацюк са Старога Ляўкова. Ірэна і яе вучаніцы прадставілі ткацкія работы ў тэхніцы перабораў у вялікіх і малых фарматах, якія ствараліся ў час майстар-класаў на працягу сямі месяцаў. Майстар-класы прайшлі ў рамках праграмы «Майстар традыцыі». Арганізатар выставы — Таварыства «Спадчына Падляшша». Ірэна Ігнацюк з мужам трымаюць агратурыстычную гаспадарку, дзе стварылі ткацкую майстэрню. Яна з’яўляецца прадаўжальнікам традыцыйных мясцовых тэхнік ткацтва, вырабляючы пераборы, дываны, двух-, чатырох- і васьмінічальніцавыя тканіны. Акрамя тканін, можна ўбачыць на выставе фотаздымкі Яанны Крукоўскай, зробленыя падчас майстар-класаў. Выставу можна паглядзець у мастацкай галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы па вуліцы Міцкевіча, 50. Падчас сустрэч з Ірэнай Ігнацюк вучаніцы (сярод вучняў ткачыха мае таксама таленавітых мужчын) набылі практычныя і тэарэтычныя навыкі ткацтва ў тэхніцы «пэрэборы». Кожная з іх зрабіла па некалькі насценных палотнаў, якія можна ўбачыць на выставе. Майстар Ірэна Ігнацюк (1959 г. н.) вучылася ткацтву ў сваёй маці, вядомай у сваім раёне ткачыхі Яўгеніі Аліфер. Гэта дзякуючы ёй ужо ад наймалодшых гадоў вучылася тэхнікі шматнічальніцавага ткання. У 2000 годзе яна вырашыла стварыць непадобнае да іншых месца для (...) |