Ніва № 48 (3577), 1 снежня 2024 г.
Вершы Зоі з матчынай ласкайМіра ЛУКША9 лістапада 2024 г. у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылася аўтарская сустрэча з падляшскай паэткай і пісьменніцай Зояй (Зосяй) Сачко з Бельска-Падляшскага. Сустрэчу задумаў Славамір Назарук — палітык і дзеяч, які чытае вершы, а бліскуча павяла Тамара Карыцкая, самаўрадавая дзяячка з Бельшчыны. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дырэктар Падляшскага навуковага інстытута доктар Рыгор Купрыяновіч і намеснік дырэктара ПНІ і галоўны рэдактар часопіса ўкраінцаў Падляшша «Над Бугом і Нарвою» Юры Гаўрылюк, дзеячы і аніматары праваслаўнай і беларускай культуры і частыя ўдзельнікі мерапрыемстваў у ЦПК. Зоя Сачко выдала пяць тамоў паэзіі і кнігу прозы для дзяцей. Яе творы друкаваліся ў многіх перыядычных выданнях і анталогіях. Свае літаратурныя творы піша на гаворцы вёскі Вулька каля Орлі. Вершы З. Сачко апублікаваны, між іншым, у анталогіі ўкраінамоўнага пісьменства Падляшша «Krajina swojoho Słowa» (Бельск-Падляскі 2023), выдадзенай летась Падляшскім навуковым інстытутам, у падручніках жа беларускай і ўкраінскай моў як прыклады дасканалай паэзіі пра роднае старонне і душу падляшука. Гэта тамы выдадзеныя «Белавежай», па-беларуску (і таксама на гаворцы): Пошукі (1982), Над днём похіляна (1991), Шчэ одна вэсна (1995), Поэмы (2000), а таксама Музеем малой Айчыны: Poká (1995) і том прозы A koliś jak było (2021). Сустрэчу з З. Сачко арганізаваў Цэнтр праваслаўнай культуры ў Беластоку, (...) |