Ніва № 48 (3577), 1 снежня 2024 г.

Хто пасля Анджэя Дуды?

Яўген ВАПА

Мінулыя выходныя ў Польшчы ў адкрытую расставілі гульцоў на выбарчых прэзідэнцкіх гульнях у нашай краіне, што адбудуцца ў маі 2025 года. Афіцыйна кампанія мае стартануць 8 студзеня 2025 года, значыць, на другі дзень праваслаўнага Ражджаства Хрыстовага — пра такі тэрмін заявіў маршалак Сейма родам з Беластока, Шыман Галоўня, адначасна таксама адзін з удзельнікаў гэтай палітычнай гонкі. Кіруючая зараз Польшчай Грамадзянская платформа ў чарговы раз назначыла на свайго кандыдата прэзідэнта Варшавы Рафала Тшаскоўскага, а яе найбольшы канкурэнт Права і справядлівасць вызначылася падтрымкай кандыдатуры на прэзідэнта беспартыйнага старшыні Інстытута нацыянальнай памяці Караля Наўроцкага. Свае кандыдатуры заявілі ўжо два прадстаўнікі правага боку палітычнай сцэны — пасол Славамір Мэнцэн ад Канфедэрацыі і пасол Марак Якубяк. Вядома, што колькасць ахвотных балатавацца будзе расці з наступнымі тыднямі і месяцамі. Ужо даўно сваю цікавасць да прэзідэнцкіх выбараў заявіў Кшыштаф Станоўскі — журналіст і медыйна-ютубны менеджар.

За няпоўны год завершыцца падвойны, дзесяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін Анджэя Дуды, які свае абавязкі пачаў выконваць 6 жніўня 2015 года. У наступным годзе ўступаючаму польскаму лідару споўніцца толькі пяцьдзясят тры гады — значыць, поўня жыцця яшчэ перад ім. Ці пойдзе ён далей і вышэй у міжнародную палітыку, ці нейкім чынам адшукае сабе месца ў нашай хатняй рэальнасці, справа пакуль нам, звычайным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF