Ніва № 48 (3577), 1 снежня 2024 г.
Што ў Газе і Гаазе?Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНу, прыплылі, як кажуць зараз у народзе, альбо, як казалі раней старэйшыя людзі, дакаціліся. На мінулым тыдні Міжнародны крымінальны суд (МКС), што месціцца ў Гаазе, выдаў ордар на арышты прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і ўжо былога міністра абароны гэтай жа дзяржавы Ёава Галанта. Яны павінны быць арыштаваны ў адпаведнасці з 18 і 19 артыкуламі Рымскага статута. Ордары былі выдадзены па падазрэнні ў злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах. Фактычна іх збіраюцца звінаваціць у генацыдных злачынствах, якія нібыта былі здзейснены ў сектары Газа. Прыгадаем адразу, што гэтую справу ініцыявала далёкая Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, у якой, трэба меркаваць, усё амаль узорна з правамі чалавека. Характэрна, што незадоўга да таго звароту так званы трэці сектар ПАР атрымаў вельмі салідныя грашовыя ахвяраванні ад Катара. Хто яго ведае, можа і выпадковае супадзенне... Называецца гэтая структура Палата папярэдняй вытворчасці МКС, а адпаведнае хадайніцтва падаў пракурор Карым Хан. Сведкі строга засакрэчаны, хоць невядома ці яны ўвогуле былі і ёсць. Гэты Хан на пачатку казаў, што ён не будзе патрабаваць ордара, пакуль сам асабіста не прыедзе ў Ізраіль і на месцы не вывучыць, што ж там адбылося. Але ўрэшце нешта рэзка перамянілася і Карым Хан не паехаў на Зямлю абяцаную. Магчыма таму, што супраць самога Хана вылучылі абвінавачанні ў сексуальных дамагальніцтвах. На сённяшнім Захадзе гэта (...) |