Ніва № 48 (3577), 1 снежня 2024 г.
Устаноўчы сход грамадскай ініцыятывы па ахове магіл беларускіх дзеячаў у БеластокуМіхал ІВАНЮКДзяды — адзін з традыцыйных восеньскіх народных абрадаў па ўшанаванні памяці продкаў, а таксама людзей, заслужаных для беларускай культуры. У Беластоку акцыю наведвання магіл выдатных людзей ужо некалькі гадоў праводзіць краязнаўца-беларусіст Аляксей Трубкін, які кожны год на пачатку лістапада, у час Дзядоў, збірае групу ахвотных блізкіх ці далейшых знаёмых, каб наведаць магілы выбітных беларусаў на праваслаўных могілках Усясвяцкага прыхода і пры запальванні зніча ці ўпарадкаванні надмагільнага помніка прадставіць іх ролю і ўклад у беларускае грамадскае жыццё ці культуру. Лістападаўскі шпацыр пасля некалькіх гадоў пераўтварыўся ў ініцыятыву, мэтай якой з’яўляецца догляд за тымі магіламі, пра якія няма ўжо каму клапаціцца. 18 лістапада ў сядзібе Беларускага хаба „Новая Зямля” адбыўся ўстаноўчы сход грамадскай ініцыятывы, у якую ўвайшлі прадстаўнікі дыяспары і мясцовыя прадстаўнікі беларускай супольнасці. Пільнай справай з’яўляецца ахова тых магіл, за якія не ўносяцца аплаты, што можа адміністрацыі могілак даць права дазволіць хаваць у тыя ж магілы іншых людзей. Адна з ініцыятараў сустрэчы Вольга Сямашка намалявала і пералічыла на дошцы сітуацыю з чатырма надмагіллямі, за якія не плацяцца грошы ўжо некалькі гадоў і патрэбны тэрміновы збор сродкаў, каб захаваць магілы. Аляксей Трубкін прадставіў прысутным кароткія біяграфіі дзеячаў і (...) |