Ніва № 47 (3576), 24 лістапада 2024 г.

ХХХ Абрад на сцэне

Міра ЛУКША

Ёсць такія, што скажуць, што тая традыцыйная культура, што працягвае Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы — крыху «лапцюжная, старамодная, невысокага палёту». А і сам старшыня спявае ў старым хоры «Крыніца» і бегае ў вышыванцы. Так? Усе, хто прыкладваецца да яе каля сямідзесяці гадоў на Падляшшы — ратаваў яе і ратуе, працягвае-развівае, падмацоўвае нашу тоеснасць. І не толькі «старыя» ідуць сюды. Ідзе сюды і маладое, і наймалодшае пакаленне тутэйшых беларусаў. Спяваюць, дэкламуюць, ставяць сцэнкі і п’есы. Цэлымі сем’ямі. Цэлымі класамі, дамамі культуры, святліцамі. Дзесяцігоддзі! І няхай кожны свядомы сваіх каранёў таксама прыкладваецца да захавання і развою нашай тут (і не толькі тут) культуры як умее і задумае, і прыцягне да гэтага блізкіх сабе людзей. Радню, суседзяў, не толькі беларусаў. Як і гэты абрад на сцэне, трыццаты, які праводзіцца ў Беластоку (8 і 22 лістапада) і ў Гайнаўцы 24 лістапада). І вось і стары, і малодшы запісвае ў сваім тэлефоне сцэнкі, песні, робіць здымкі — старэйшым дапамаглі авалодаць сучаснай тэхнікай унукі!

8 лістапада ў Беластоку сабралася паўнюсенькая глядзельная зала сяброў, сямейнікаў, аматараў, суседзяў гледачоў. У асеннія кароткія вечары ўсе дарогі вядуць на Варшаўскую 11. Тут дзесяцігоддзі сядзіба Беларускага таварыства. Быў тут Беларускі клуб, такі калісьці вельмі актыўна дзейнічаў, дзе пазнаёмілася многа беларускіх пар, і выраслі ўжо наступныя пакаленні. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF