Ніва № 47 (3576), 24 лістапада 2024 г.

Яшчэ адна прычына для таго, каб мы хвалілі Бога — на ўсіх мовах, на адной сцэне. Сустрэча з паэзіяй на мове нацыянальных меншасцей

Уршуля ШУБЗДА

У Гайнаўцы прайшоў ХІХ дэкламатарскі конкурс «Паэзія крыніц — культурная спадчына нацыянальных меншасцей у мастацкай літаратуры». На сцэне Гайнаўскага дома культуры вершы дэкламавалі як дашкольнікі, так і моладзь з Гайнаўшчыны. Бацюшка Славамір Хвойка з Орлі падкрэсліў, што конкурс — яшчэ адна прычына для таго, каб мы хвалілі Бога.

— Прыгадваецца мне адзін з конкурсаў. Гэта было ўжо гадоў дзесяць з лішнім, яшчэ жыў пакойны ўладыка Міран. Ён заўсёды быў на нашых канцэртах, асабліва на гала-канцэртах, калі выступалі лаўрэаты. Ён раз сказаў такія словы: «Вам трэба так падысці і пераглядзець змест вершаў, якія дзеці гавораць, таму што некаторыя не маюць з рэлігіяй нічога супольнага». Мы з таго часу пачалі трохі інакш падыходзіць, патрабаваць ад удзельнікаў, каб вершы былі звязаны з рэлігіяй, з верай. Сёння, як я паслухаў дзяцей, і маленькіх дашкольнікаў, і вучняў пачатковых школ, то ў кожнага быў вершык звязаны з верай, з Богам, з малітвай, з адносінамі ці то дзіцяці да Бога, ці да дарослых людзей. І гэта цешыць. Цешыць, што тыя, якія рыхтуюць дэкламатараў — катэхеты, бацькі, так сур’ёзна ставяцца да конкурсу, стараюцца, каб конкурс праваслаўнай рэлігійнай паэзіі сапраўды быў праваслаўным конкурсам.

Ігнась

Кожны з удзельнікаў конкурсу дэкламаваў два вершы, адзін на польскай мове, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF