Ніва № 47 (3576), 24 лістапада 2024 г.

Новае выданне. Слоўнік псеўданімаў Янкі Саламевіча

Сяргей ЧЫГРЫН

У мінскім выдавецтве „Тэхналогія” выйшаў з друку ўнікальны энцыклапедычны слоўнік-даведнік Янкі Саламевіча „Беларускія псеўданімы і крыптанімы (XVI-XX стст.)”. Гэта вялікі том, які налічвае 704 старонкі. На іх змяшчаецца 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, навукоўцаў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячаў ад XVI да канца ХХ стагоддзя.

Слоўнік Янкі Саламевіча „Беларускія псеўданімы і крыптанімы (XVI-XX стст.)”, як напісаў у прадмове да выдання доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша, гэта непадуладны часу помнік, якім Янка Саламевіч (1938-2012), абяссмерціў сябе назаўсёды. І гэта, сапраўды, так.

Амаль усё жыццё даследчык і энцыклапедыст жыў сваім слоўнікам, збіраў яго, удакладняў. Першае выданне „Беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI-XX стст.)” Янка Саламевіч выдаў у 1983 годзе. Пасля пачаў далей шукаць і расшыфроўваць усё новыя і новыя псеўданімы і крыптанімы. Назбіралася іх на два-тры тамы. Таму не пакідала мара даследчыка выдаць дапоўнены слоўнік, патрымаць яго ў руках, парадавацца. Чаму я пра гэта пішу, ды таму, што шмат гадоў сябраваў са сваім старэйшым сябрам-земляком. Ён тэлефанаваў мне, пісаў у лістах, распавядаў пра новыя і новыя знаходкі, пісаў, як яму хочацца хутчэй падрыхтаваць слоўнік і выдаць. Распавядаў пра свае знаходкі і адкрыцці. Вось некалькі вытрымак з яго лістоў:

17 чэрвеня 1991 года. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF