Ніва № 47 (3576), 24 лістапада 2024 г.

Дзесяць фактаў з жыцця славіста і гісторыка Міхала Баброўскага (1784-1864)

Сяргей ЧЫГРЫН

19 лістапада споўнілася 240 гадоў з дня нараджэння славіста, арыенталіста, палеографа, гісторыка, бібліяфіла, філосафа, святара, які стаяў каля вытокаў сусветнага славяназнаўства, спрыяў узнікненню беларусазнаўства, першага беларускага скарыназнаўца, сябра Археалагічнай акадэміі ў Рыме Міхала Баброўскага, які быў родам з Вулькі Бельскага павета.

Прапаную чытачам „Нівы” дзесяць фактаў з жыцця Міхала Баброўскага.

1. Сям’я

Нарадзіўся Міхал Баброўскі у сям’і ўніяцкага святара Кірыла Баброўскага. Баброўскія паходзілі са старажытнага шляхецкага роду, прадстаўнікі якога валодалі маёнткамі паміж Драгічынам, Мельнікам і Бельскам. Аднак сям’я святара Кірыла жыла ў беднасці, у чым і праявіўся характэрны ўклад жыцця ўніяцкага святарства. У сям’і святара Кірыла было пяцёра сыноў, але тры з іх памерлі яшчэ ў дзяцінстве. Для двух сыноў, якія засталіся, — старэйшага Іосіфа і сярэдняга Міхала — бацька нічога не шкадаваў, шмат сіл аддаў у іх адукацыю. Вынікі дбанняў Кірыла Баброўскага пераўзышлі ўсе яго чаканні. Добрыя пачаткі трывала ўкараніліся ў свядомасці яго сыноў.

2. Адукацыя

Першыя веды Міхал атрымаў ад бацькі. Потым працягваў адукацыю ў Кляшчэлеўскай школе царкоўнаслужачых. Гэта школа рыхтавала ўніяцкіх клірыкаў.

У 1797-1803 гадах Міхал Баброўскі вучыўся ў Драгічынскім вучылішчы піяраў, дзе атрымаў веды па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF