Ніва № 47 (3576), 24 лістапада 2024 г.
Мінскае БДУ — Сонца свабоды нашага Сакоўскага (ч.ІІ)Уршуля ШУБЗДАПершапачаткова лічылася, што журналіст — мужчынская прафесія. І сапраўды, на першыя курсы новаадкрытага Інстытута журналістыкі БДУ паступалі амаль выключна мужчыны. У першай групе, якая налічвала 29 чалавек, 25 — гэта мужчыны. Усё-такі паступіць на журналістыку было складана. Абітурыент павінен быў альбо адслужыць у войску, альбо прапрацаваць па спецыяльнасці не менш за два гады. Восемдзесят гадоў таму па пастанове ЦК ВКП(б) у Мінску быў створаны першы ў Савецкім Саюзе факультэт журналістыкі. Дваццаць чатыры гады пасля яго адкрыцця туды трапіў Вася Сакоўскі. * * * Аднойчы той з Туткай, пытаецца, ці я не буду супраць, калі ён запросіць сваіх сяброў з трэцяга курса, якія вярнуліся з выкопкаў, у наш пакой. Былі тры свабодныя койкі. — Калі ласка, — гавару. Прыехалі. Дашчынскі Іван і Кукевіч Андрэй. Кошман і Дашчынскі былі з Беларусі, а Андрэй Кукевіч з Крыма. І так мы разам жылі ў тым общежитии. Хлопцы многа расказвалі, распытваліся — зусім па-другому, чым у тым першым пакоі. Усе яны былі ўжо па службе ў войску — Дашчынскі амаль два гады служыў у пяхоце, Кошман з Туткай тры гады ў ваенна-марскім флоце, а Кукевіч Андрэй у войску быў сем гадоў. Кукевіч адслужыў два гады, але пазней яму запрапанавалі застацца на пасадзе журналіста ваеннай часткі. У яго такой адукацыі не было, але ён быў таленавіты, таму яшчэ пяць гадоў быў карэспандэнтам, а пазней вярнуўся, каб (...) |